Пра нас


Асацыяцыя Беларусаў Памор'я (Stowarzyszenie Białorusinów na Pomorzu) створана беларусамі для беларусаў.

Маладое грамадскае аб'яднанне SBP дзейнічае выключна на валанцёрскіх пачатках.


Асноўная місія SBP – стварэнне шматфункцыянальнай пляцоўкі для ўзаемадзеяння ўсіх беларусаў Паморскага ваяводства ў пытаннях рэлакацыі, культуры, спорту, адукацыі, працы і інш.


Асацыяцыя аказвае дапамогу беларусам у пераездзе і асіміляцыі ў Польшчы, незалежна ад іх візы, падставы для знаходжання і мэты прыезду. Любы беларус, незалежна ад прычыны і падставы прыезду ў Польшчу, важны для нас аднолькава.

Made on
Tilda