АСАЦЫЯЦЫЯ БЕЛАРУСАЎ ПАМОР'Я

Афіцыйнае аб'яднанне беларусаў Памор'я

Пра нас

Асацыяцыя Беларусаў Памор'я (Stowarzyszenie Białorusinów na Pomorzu) створана беларусамі для беларусаў.

Маладое грамадскае аб'яднанне SBP дзейнічае выключна на валанцёрскіх пачатках.


Асноўная місія SBP – стварэнне шматфункцыянальнай пляцоўкі для ўзаемадзеяння ўсіх беларусаў Паморскага ваяводства ў пытаннях культуры, спорту, адукацыі, і інш.


Ва ўтульным офісе асацыяцыі праходзяць заняткі беларускай і польскай мовы, бізнес-спатканні, гульні "Што? Дзе? Калі?", мы разам глядзім кіно па-беларуску, вучымся гатаваць і шмат-шмат іншага.

  • Наша місія

    Стварэнне шматфункцыянальнай пляцоўкі для ўзаемадзеяння ўсіх беларусаў Паморскага ваяводства ў пытаннях рэлакацыі, культуры, спорту, адукацыі, працы.

  • Нашы партнеры

    Органы дзяржаўнага кіравання Польшчы, органы мясцовага самакіравання, няўрадавыя арганізацыі, школы і ВНУ Паморскага ваяводства.

Праекты
Офіс SBP

Гасцінны офіс SBP рэгулярна прымае сустрэчы і майстар-класы, сяброўскія тэматычныя вечарыны ў цёплай кампаніі беларусаў. Тут беларусы дапамагаюць і падтрымліваюць адно аднаго...

Чытаць падрабязней
Lokal97

Локал у цэнтры Сопата стаў часовым домам для беларусаў, якія былі вымушаны пакінуць сваю краіну. Госці Lokal97 атрымліваюць падтрымку і дапамогу ад валанцёраў SBP ад афармлення неабходных...

Чытаць падрабязней
Курсы польскай мовы

Заняткі польскай мовы з вопытным выкладчыкам: знаёмства з лексікай, граматыкай, фанетыкай і правіламі маўленчай камунікацыі ў Польшчы. Удзельнікі курса, незалежна ад тэрміну пражывання ...

Чытаць падрабязней
Псіхалагічная дапамога

Майстар-класы і псіхалагічныя сустрэчы для ўсёй сям'і з практыкуючым псіхолагам. У сяброўскай і давернай атмасферы ўдзельнікі сустрэч могуць паглядзець на сябе вачыма іншых людзей...

Чытаць падрабязней
Культурныя мерапрыемствы

Канцэрты, выставы, майстар-класы і іншыя культурныя мерапрыемствы, прысвечаныя нацыянальным святам, падзеям Беларусі і Польшчы. Утульныя сямейныя сустрэчы і вясёлыя маладзёжныя...

Чытаць падрабязней
Спорт

Ініцыятыва SBP аб'яднала спартыўных беларусаў Памор'я ў футбольную каманду Białe Żubry. Далучыцца да каманды можна тут https://www.facebook.com/groups/3556567024567723/. Прапанаваць ініцыятыву ў іншых відах спорту можна, звязаўшыся з намі ў сацсетках.

Кантакты

st.bialorusinow@gmail.com
Jacka Malczewskiego 21, Sopot
Made on
Tilda