Праекты
Офіс SBP

Офіс SBP рэгулярна прымае сустрэчы і майстар-класы, сяброўскія тэматычныя вечарыны ў цёплай кампаніі беларусаў. Тут беларусы дапамагаюць і падтрымліваюць адно аднаго. Тут нараджаюцца ідэі культурных мерапрыемстваў і праектаў, накіраваных не толькі на камфортную інтэграцыю ў польскае асяроддзе, але і на захаванне беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Lokal97
Сопата стаў часовым домам для беларусаў, якія былі вымушаны пакінуць сваю краіну. Госці Lokal97 атрымліваюць падтрымку і дапамогу ад валанцёраў SBP ад афармлення неабходных дакументаў мігранта да садзейнічання ў пошуку працы і сталага жылля.


Курсы польскай мовы

Заняткі польскай мовы з дасведчаным выкладчыкам: знаёмства з лексікай, граматыкай, фанетыкай і правіламі маўленчай камунікацыі ў Польшчы. Удзельнікі курса, незалежна ад тэрміна пражывання ў Польшчы, змогуць асвоіць польскую мову на пачатковым узроўні.

Псіхалагічная дапамога

Майстар-класы і псіхалагічныя сустрэчы для ўсёй сям'і з практыкуючым псіхолагам. У сяброўскай і давернай атмасферы ўдзельнікі сустрэч могуць паглядзець на сябе вачыма іншых людзей, атрымаць адваротную сувязь, знайсці спосабы камунікацыі з блізкімі ў самых складаных сітуацыях.

Культурныя мерапрыемствы

Канцэрты, выставы, майстар-класы і іншыя культурныя мерапрыемствы, прысвечаныя нацыянальным святам, падзеям Беларусі і Польшчы. Лямпавыя сямейныя сустрэчы і вясёлыя маладзёжныя вечарыны беларусаў Памор'я.

Спорт
Ініцыятыва SBP аб'яднала спартыўных беларусаў Памор'я ў футбольную каманду Białe Żubry. Далучыцца да каманды можна тут https://www.facebook.com/groups/3556567024567723/. Прапанаваць ініцыятыву ў іншых відах спорту можна, звязаўшыся з намі ў сацсетках.
Кулінарныя майстар-класы

Дзякуючы ўдзелу ў праекце "Беларусы для Сопата" стала магчымым правядзенне розных кулінарных майстар-класаў для дарослых і дзяцей. Праект фінансуецца ў рамках Funduszu Nowy AKUMULATOR SPOŁECZNY, са сродкаў Rządowego Programu Fundusz Inicjatyw Obywatelskich NOWEFIO а таксама са сродкаў Gminy Miasta Sopotu.

Made on
Tilda